У магілёўскіх вёсках больш за траціну дзяцей нараджаецца па-за шлюбам
На Брэстчыне па-за шлюбам нараджаецца толькі кожны сёмы.
Белстат падлічыў колькасць дзяцей, якія летась нарадзіліся па-за шлюбам. Іх было крыху больш за 21 тысячу чалавек. На такім узроўні гэтая лічба трымаецца ўжо 10 гадоў, адзначае nn.by. Пры гэтым у гарадах доля пазашлюбных дзяцей складае 15,8%, а ў вёсках дасягае 26%.
У гарадах Гродзеншчыны па-за шлюбам нараджаюцца 11,1% дзяцей, у Мінску — 12,7% дзяцей. А вось у гарадах Магілёўшчыны доля пазашлюбных дзяцей дасягае 17,2%.
Сярод вясковых жыхароў найменш пазашлюбных дзяцей на Брэстчыне — 17,3%, а найбольш — усё на той жа Магілёўшчыне. Іх доля складае 38,1%.
Фота — mama.ua