У Магілёве на пажары выратавальнікі эвакуявалі 26 чалавек

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, яны пабачылі вялікі пажар на восьмым паверсе дзевяціпавярховіка, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.



Гаспадыні кватэры ў момант пажару на месцы не было. А ў яе ў гасцях быў мужчына — паводле папярэдняй версіі, ён быў нецвярозы. Яго шпіталізавалі праз атручванне прадуктамі гарэння. З такім жа дыягназам у лякарню трапіла суседка з верхняй кватэры.



Выратавальнікі эвакуявалі з 8-га і 9-га паверхаў дома 26 чалавек, у тым ліку двухгадовае дзіця.



Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі