У мас-старце на 6-м этапе Кубку свету Валіулін - 20-ы, Домрачава - 21-я
У нядзелю на 6-м этапе Кубку свету па біятлоне ў Італіі прайшлі гонкі з масавым стартам.
У жанчын у гонцы на 12,5 кіламетраў беларуска Дар'я Домрачава заняла 21-е месца (6 промахаў на агнявых рубяжах).Вольга Кудрашова была 24-й, Надзея Скардзіна - 28-й. А перамогу ў гонцы атрымала Кацярына Юр'ева з Расіі, на другім месцы шведка Хелена Юнсан, на трэцім - фінка Кайса Мякярайнен.
У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава займае 9-е месца.
Завяршала этап Кубка свету мужчынская гонка з масавым стартам на 15 км. Беларускі біятланіст Рустам Валіулін заняў 20-е месца. Першыя два агнявыя рубяжы (стральба лежачы) ён прайшоў без стратаў і трымаўся на 5-8 месцах, аднак на наступных двух рубяжах, страляючы стоячы, Рустам дапусціў па 2 промахі.
А выйграў гонку Крыштаф Штэфан з Нямеччыны, які на долі секунды на фінішы апярэдзіў Дамініка Ландэрцінгера з Аўстрыі. На трэцім месцы Іван Чэрэзаў з Расіі.