У медалёвым заліку Алімпіяды Беларусь паднялася на 7-е месца
У нашай краіны 6 медалёў — 5 залатых і 1 бронзавы.
Тры "золата" (у тым ліку і сёння ў мас-старце на 12,5 км) прынесла біятланістка Дар'я Домрачава, па 1 "золаце" — фрыстайлісты Ала Цупер і Антон Кушнір, 1 "бронзу" заваявала біятланістка Надзея Скардзіна.
Лідыруе ў медалёвым заліку Нямеччына, у якой 13 медалёў, сярод якіх 8 залатых. А найбольш узнагарод у Нідэрландаў — 17.
Фота — БЕЛТА