У Мінск прывязуць дзясяткі прац Пікаса і Далі

У Мінск прывязуць дзясяткі прац знакамітых творцаў Пабло Пікаса і Сальвадора Далі. Гэта — скульптура, кераміка і графіка. Іх выставяць у Нацыянальным гістарычным музеі з 30 красавіка.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", у беларускую сталіцы ўпершыню прывязуць трыццаць керамічных прац Пікасо, а таксама ўсю кераміку, графіку і знакамітыя скульптуры Далі з прыватнай калекцыі расійскага калекцыянера Аляксандра Шадрына. Ён на працягу 15 гадоў купляў творы мастацтва на аўкцыёнах, у калекцыянераў. У выніку, у Шадрына самая вялікая на сённяшні дзень прыватная калекцыя скульптур Сальвадора Далі.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі