У Мінск прывязуць каўчэг з часціцай рызы Хрыста ды іншыя святыні
Вернікі змогуць пакланіцца ім з 19 ліпеня.
У беларускую сталіцу прывязуць каўчэг з часціцай адзення Ісуса Хрыста. Таксама ў Мінск прыбудуць абраз з часціцай мошчаў свяціцеля Ігната і дакладная копія цудатворнага абраза Багародзіцы Толгскай. Усе святыні прыбудуць з Увядзенскага Толгскага жаночага манастыра ў Яраслаўлі, піша "Комсомольская правда".
Вернікі змогуць пакланіцца рэліквіям з 19 ліпеня ў Аляксандра-Неўскім храме на Вайсковых могілках. А 8-й гадзіне раніцы ў нядзелю ў гэтай царкве адбудзецца боская літургія ў гонар прыбыцця святынь. Пакланіцца ім можна будзе да 22-й гадзіны 21 ліпеня.
Зранку 22 ліпеня рэліквіі перавязуць у Гродна. У Раство-Багародзічным жаночым манастыры яны прабудуць да 25 ліпеня. А потым да 27 ліпеня святыні будуць знаходзіцца ў Жыровіцкім Успенскім манастыры.
Фота — Вікіпедыя