У мінскіх кватэрах сёння адключылі ацяпленне
Ацяпленне адключылі ў мінскіх кватэрах 17 красавіка. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
У школах, дзіцячых садках, лячэбна-прафілактычных стацыянарах, будынках сацыяльных установаў цяпло застаецца. Там ацяпленне плануюць адключыць да 1 траўня, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што летась ацяпляльны сезон у Мінску закончыўся 11 красавіка.