У мінскім "канфіскаце" прадаюць унікальны Bentley за 163 тысячы долараў

У мінскім "канфіскаце" прадаюць унікальны Bentley за 163 тысячы долараў

Гандлёвы дом "Усходні", які займаецца продажам канфіскату, прадае ўнікальны аўтамабіль Bentley Brooklands 2008 года выпуску. Фатаграфіі гэтага аўтамабіля абнародаваў сайт abw.by.

Аўтамабіль-купэ маен рухавік аб'ёмам 6760 куб.см. За яго пакупку давядзецца выкласці 315 810 рублёў (каля 163 тысяч долараў). Аўто атрыманае на продаж паводле акту ад 16 жніўня 2017 года.

Мяркуецца, што Bentley Brooklands належаў беларускаму бізнэсоўцу Віталю Арбузаву, які кіруе Fenox Global Group. Яго вінавацяць у нявыплаце падаткаў. Акрамя фіялетавага Bentley Brooklands Арбузаў мае таксама Bentley Mulsanne. 

Першапачатковы кошт увезенага ў краіну Brooklands складаў 320 000 долараў.

Кожны асобнік гэтай мадэлі збіраўся ўручную, агулам было выпушчана 550 такіх аўтамабіляў. Іх кошт ад 200 000 да 400 000 еўра.

У мінскім "канфіскаце" прадаюць унікальны Bentley за 163 тысячы долараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі