У мінскім метро на рэйкі зваліўся мужчына
На рэйкі на станцыі метро "Плошча Леніна" ў Мінску зваліўся мужчына, паведамляе прэс-служба метрапалітэна.
Здарэнне адбылося 22 кастрычніка ў 18.36. Супрацоўнікі метрапалітэна знялі напружанне з кантактнай рэйкі і паднялі пасажыра на платформу. "У 18.40 пададзена напружанне, рух цягнікоў адноўлены, метро працавала ў штатным рэжыме", — дадаюць у прэс-службе.
22.10.2018 в 18.36 на ст. Площадь Ленина произошло падение пассажира на 2-й главный путь. В 18.38 было снято напряжение с контактного рельсах. Пассажир поднят на платформу. В 18.40 подано напряжение. Движение поездов восстановлено и метро работало в штатном режиме.
— Минский метрополитен (@minskoemetro) October 22, 2018