Фотарэпартаж: Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі ў Мінску
![Фотарэпартаж: Святлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yyd_2609.jpg.webp?itok=iF4KhxH4)
14 красавіка ў мінскім Палацы Рэспублікі адбылася прэзентацыя кнігі "Святлана Алексіевіч на Свабодзе". Гэта быў першы публічны выступ Алексіевіч на радзіме пасля атрымання Нобелеўскай прэміі.
Сустрэча пісьменніцы з чытачамі доўжылася амаль тры гадзіны. Пра творчасць і асобу Алексіевіч казалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, журналіст Аляксандр Лукашук, культуролаг Юлія Чарняўская ды іншыя.
Сама нобелеўская лаўрэатка адказвала на пытанні, якія ёй задавалі прысутныя. У прыватнасці на пытанне, што аб'яднае беларусаў, пісьменніца адказала: "Чарнобыль (на жаль), мова і культура, каб мы заявілі пра сябе як пра нацыю".