У Мінску адбыўся Кангрэс за незалежнасць

21 снежня ў мінскім гатэлі "Вікторыя" адбыўся Усебеларускі кангрэс за незалежнасць. На яго адкрыцці старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў, што галоўная задача Кангрэсу — прыняць маніфэст і сабраць мільён подпісаў грамадзянаў Беларусі ў яго падтрымку, перадае Радыё "Свабода".  

Плануецца, што Кангрэс будзе працаваць стала, прыкладна раз на квартал. У прыватнасці, на бліжэйшых сесіях мяркуецца разгледзець сітуацыю з чарнобыльскай праблемай і з замежнымі вайсковымі базамі на тэрыторыі Беларусі.

Пры абмеркаванні праекту маніфесту было вырашана даць рэдакцыйнай камісіі 5 дзён для дапрацоўкі і толькі пасля гэтага дакумент будзе перададзены ў СМІ.

На Кангрэсе была абраная Рада з 17 чалавек. У іх лік увайшлі, напрыклад, Алена Анісім, Уладзімір Арлоў, Радзім Гарэцкі, Уладзімір Колас, Аляксей Марачкін, Міхаіл Пастухоў, Алег Трусаў ды іншыя.

Потым удзельнікі Кангрэсу падпісалі Маніфест аб незалежнасці.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі