У Мінску актывістаў пасадзілі “на суткі” за пікет на Чарнобыльскім шляху

У Мінску актывістаў пасадзілі “на суткі” за пікет на Чарнобыльскім шляху

Апазіцыйныя актывісты Вольга Нікалайчык і Максім Вінярскі атрымалі па 7 сутак арышту за несанкцыянаваны пікет падчас Чарнобыльскага шляху ў Мінску. Як паведамляе сайт spring96.org, іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле арт.23.34 КаАП.

Затрыманні адбываліся 28 красавіка. У дом Вольгі Нікалайчык міліцыянты ў цывільным ламіліся амаль гадзіну, у выніку чаго трэснула шыба і быў зламаны замок. Максіма Вінярскага затрымалі, калі той ішоў у краму. Абодвух актывістаў даставілі ў суд Першамайскага раёна, дзе і было прынятае рашэнне аб адміністратыўным арышце.

За два дня да гэтага оба актывіста ўдзельнічалі ў акцыі "Чарнобыльскі шлях". Аднак да пачатку шэсця яны вырашылі сабрацца не ў дазволеным уладамі месцы ля кінатэатра "Кастрычнік", а насупраць — ля будынка Акадэміі навук, і правесці там пікет. Актывісты разгарнулі плакаты з партрэтамі зняволеных Тараса Аватарава, Міхаіла Жамчужнага, Змітра Паліенкі і Святаслава Барановіча, а затым запалілі фаеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі