У Мінску арыгінальна адзначылі гадавіну “сцяны Шчоткінай” (фота)
У Мінску арыгінальна адзначылі гадавіну знакамітай “сцяны Шчоткінай”. 5 сакавіка каля яе з’явіліся жаночыя боцікі, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, некалькі кветак і вокладка справы.
“Сцяна Шчоткінай” пачала “міраточыць” у пачатку сакавіка 2017-га партрэтам тагачаснага міністра працы Марыяны Шчоткінай і надпісам “Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе”. Пасля на ёй пачалі з’яўляцца і іншыя графіці, якія знішчалі супрацоўнікі ЖЭС (гл. відэа).