У Мінску асудзілі 70-гадовых злачынцаў за забойствы 20-гадовай даўніны
Мінскі гарадскі суд асудзіў траіх злачынцаў за забойствы, здзейсненыя на працягу 20 гадоў у Мінску і ў Гродзенскай вобласці з мэтай завалодання грашовых сродкаў і маёмасці грамадзян.
Мазгар Насібулін, 1941 года нараджэння, прызнаны вінаватым у чатырох забойствах і прыгавораны да 26 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі. Еўдат Карачурын, 1938 г. н., прызнаны вінаватым у адным забойстве і атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі. 4 гады пазбаўлення волі атрымаў Мікалай Ламбоцкі, 1962 г. н., які ўдзельнічаў у здзяйсненні разбояў і дапамог злачынцам набыць зброю.
Выйсці на след банды ўдалося пасля затрымання ў мінулым годзе Насібуліна ў адной з вёсак Лідскага раёна, дзе ён забіў жанчыну.
Як паведамляе БЕЛТА, Насібулін і Карачурын - ураджэнцы Башкірыі - упершыню былі асуджаныя яшчэ ў 1950-я гады. А сорак гадоў таму яны стварылі банду ў Башкірыі і здзейснілі там каля 20 злачынстваў, скралі вялікую суму грошай.