Мінскі бяздомны скраў заплечнік, а знойдзеныя ў ім грошы выкінуў

Еўра зніклі

Еўра зніклі / pixabay.com

У Мінску бяздомны скраў заплечнік, а знойдзеныя ў ім грошы... выкінуў. Гэтая дзіўная гісторыя адбылася на аўтавакзале "Цэнтральны". Уначы бяздомны, які быў у стане алкагольнага ап'янення, заўважыў мужчыну, які спаў на лаўцы на платформе, а побач быў заплечнік. Яго ён забраў. Усё, што там было (у тым ліку 1600 еўра), выкінуў у сметніцу. Заплечнік яму быў патрэбны для ўласных рэчаў.

Пацярпелы раніцай звярнуўся ў міліцыю. Шкоду ён ацаніў на суму больш за 5600 рублёў. Міліцыя знайшла 53-гадовага зламысніка, ён атрымаў тры месяцы арышту. Заплечнік вярнулі ўладальніку, а лёс грошай невядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі