У Мінску cёння пройдзе сустрэча Пуціна і Парашэнкі

Нагадаем, галоўная тэма саміта кіраўнікоў краін Мытнага саюза, Украіны і прадстаўнікоў ЕС — сітуацыя ва Украіне. Пятро Парашэнка прапанаваў свой план мірнага ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе і заклікаў яго падтрымаць. Уладзімір Пуцін выказаў свае прэтэнзіі наконт наступстваў для расійскай эканомікі з-за падпісання Асацыяцыі Украіны і ЕС.

У гэтыя хвіліны адбываецца абед, пасля чаго мусяць прайсці двухбаковыя сустрэчы Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна, вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка сёння ўжо паціскалі рукі.

Фота — Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі