У Мінску ля сілавікоў ляжаў нерухомы чалавек

Нерухомы чалавек ляжыць каля сілавікоў ў Мінску 8 лістапада 2020 года / ТГ-канал "Белыя халаты"
Нерухомы чалавек ляжыць каля сілавікоў ў Мінску 8 лістапада 2020 года / ТГ-канал "Белыя халаты"

8 лістапада ў Мінску на вуліцы Мельнікайтэ каля сілавікоў ляжаў чалавек. Побач з ім стаяла тры "хуткія". Телеграм-канал "Белыя халаты" піша, што дзве з іх былі машынамі сілавікоў:

"Чытачы паведамляюць, што чулі стрэл. Неўзабаве адразу некалькі сілавікоў пачалі круціцца вакол нерухомага чалавека, мяркуючы, дастаючы перавязачныя пакеты".

Ёсць і іншая версія таго, што адбылося: "Я не ведаю ці быў агнястрэл. Жанчына з майго дома сказала, што бачыла як яго білі. Але кажуць, былі стрэлы".

МУС пакуль ніяк не адкаментавала інцыдэнт.

8 лістапада ў Беларусі праходзіць Марш народаўладдзя. У Мінску ў 92-ы дзень пратэстаў сілавікі ачапілі цэнтральныя вуліцы і двары, не даўшы сабрацца пратэстоўцам у вялікія калоны. Паведамляецца пра больш за 320 затрыманых. У многіх выпадках пры затрыманні была ўжытая неапраўданая жорсткасць.

Upd. "Белыя халаты" паведамляюць, што чалавек з вуліцы Мельнікайтэ дастаўлены ў ваенны шпіталь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі