У Мінску малады чалавек зрабіў заўвагу аб паркоўцы і атрымаў удар нажом

У Мінску малады чалавек зрабіў заўвагу аб паркоўцы і атрымаў удар нажом

У Мінску ў двары аднаго з дамоў у раёне плошчы Перамогі малады чалавек зрабіў заўвагу аб паркоўцы і атрымаў удар нажом. Спачатку інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацыяльных сетках. Пасля парталу tut.by яе пацвердзілі ў сталічнай міліцыі. Мужчына, які параніў мінчука, ужо затрыманы. Падрабязнасці здарэння міліцыя абяцае распавесці ў панядзелак.

Дарэчы, за апошні месяц гэта ўжо другі выпадак агрэсіі з-за заўваг аб няправільнай паркоўцы. У пачатку снежня трое мужчын збілі блогера за спробу сфатаграфаваць прыпаркаваную на тратуары таксоўку.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі