У Мінску могуць з'явіцца помнікі Быкаву, Караткевічу і Мулявіну

Помнікі Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу і Ўладзіміру Мулявіну могуць з'явіцца ў Мінску. Гэта прадугледжвае праект зводнага плана мемарыяльных збудаванняў у Беларусі на 2009-2012 гады.
Канцэпцыя налічвае пабудову каля 200 манументальных аб'ектаў рознага маштабу: мемарыяльныя комплексы, помнікі, дошкі. Паводле яе, у беларускай сталіцы таксама могуць з'явіцца помнікі князям Усяславу і Глебу. Цяпер дакумент знаходзіцца ў кіраўніка дзяржавы, які мусіць яго зацвердзіць, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі