У Мінску мужчына зваліўся з 4-га паверху на дах крамы (фота)
У Мінску 31-гадовы мужчына зваліўся з акна кватэры 4-га паверху на дах крамы адзення. Здарэнне адбылося ў сераду ў другой палове дня на вуліцы Максіма Танка.
Як інфармуе прэс-служба МНС, мяркуецца, што пацярпелы мог знаходзіцца пад наркатычным уздзеяннем. Ратавальнікі знялі яго з даху і перадалі медыкам. Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі.
Фота: МНС