У Мінску пачаўся суд над бізнесменам Аляксандрам Кныровічам

У Мінску пачаўся суд над бізнесменам Аляксандрам Кныровічам

18 красавіка ў Мінску пачаўся суд над бізнесменам, сузаснавальнікам кампаніі “СарматТэрма-Інжынірынг” Аляксандрам Кныровічам. Яго абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, якое пацягнула прычыненне страт у асабліва буйным памеры, а таксама ў дачы хабару.

Крымінальную справу разглядае Фрунзенскі раённы суд. Па ёй праходзіць не толькі Кныровіч, але і яшчэ чатыры чалавекі: дырэктар кампаніі, два яго намеснікі і вядучы эканаміст. Усе яны знаходзяцца за кратамі з пачатку 2017 года (у той час затрымалі і шэраг службовых асоб дзяржаўных арганізацый). Тады КДБ паведаміў, што прадстаўнікі кампаніі дамовіліся праз подкуп з кіраўнікамі і службовымі асобамі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і арганізацый энергетыкі аб забеспячэнні біржавых таргоў для рэалізацыі тэрмаізаляцыйных труб. У інтарэсах “СарматТэрма-Інжынірынг” працавалі і атэставаныя брокеры — яны атрымлівалі незаконныя ўзнагароджанні (2-3% цаны здзелак, службовыя асобы прадпрыемстваў атрымлівалі 7,5%). Сумы “адкатаў” закладваліся фірмай у сабекошт прадукцыі і яе завышаная цана ўлічвалася пры фармаванні камунальных тарыфаў. Больш падрабязна гл. тут.

У Мінску пачаўся суд над бізнесменам Аляксандрам Кныровічам
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі