У Мінску памёр 12-гадовы хлопчык, на якога ўпала металічная футбольная брама

Футбольная брама на спартыўнай пляцоўцы / sk.gov.by
Футбольная брама на спартыўнай пляцоўцы / sk.gov.by

У Мінску памёр 12-гадовы хлопчык, на якога ўпала футбольная брама, піша smartpress.by са спасылкай на свае крыніцы. Лекары змагаліся за яго жыццё больш за два тыдні. У падлетка была цяжкая чэрапна-мазгавая траўма, ён быў падключаны да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Трагічнае здарэнне адбылося 12 лістапада на спартыўнай пляцоўцы каля жылых дамоў па вуліцы Фогеля. Хлопчык там гуляў з сябрамі ў футбол. Па версіі следства, ён "заскочыў на браму і стаў разгойдвацца". Неўзабаве "пад цяжарам цела падлетка металічная футбольная брама ўпала на дзіця".

Высветлілася, што футбольная брама не была замацавана, што з'яўляецца парушэннем тэхнікі бяспекі. Крымінальную справу распачалі "па факце службовай халатнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі