У Мінску павышаецца стаўка падатку для тых, хто здае кватэры ў арэнду

У Мінску павышаецца стаўка падатку для тых, хто здае кватэры ў арэнду

Стаўка падаходнага падатку ў фіксаваных сумах для мінчан, якія здаюць у арэнду жыллё, узрасла ў сярэднім на 15%. Як інфармуе агенцтва “Мінск-Навіны”, такое рашэнне было прынятае 29 сакавіка на 16-й сесіі Мінгарсавету.

Цяпер будуць выкарыстоўвацца наступныя стаўкі падатку: у першай эканоміка-планіровачнай зоне — 275 тысяч рублёў за месяц за кожны пакой, у другой — 230 тысяч рублёў, у трэцяй і чацвёртай — па 195 тысяч, у пятай — 160 тысяч рублёў.

Паводле інфармацыі начальніка інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў па Мінску Андрэя Сабалеўскага, на сёння падаходны падатак у фіксаваных сумах ад здачы жылля ў арэнду плацяць болей за 59,5 тысячы мінчан.

За мінулы год яны выплацілі ў бюджэт 103,2 мільярда рублёў, што на 24,1 мільярда болей, чым на 2014 год. Цяпер гарадскія ўлады спадзяюцца атрымаць 118 мільярдаў рублёў падаткаў ад арэндадаўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі