У Мінску пажарная сістэма затапіла супермаркет (відэа)
Здарэнне адбылося ў гандлёвым цэнтры "Магніт" у сталічным мікрараёне Сухарава.
Як паведамляе interfax.by, здарэнне адбылося ўдзень 21 чэрвеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай затаплення стала сістэма пажаратушэння. Яна нечакана спрацавала. Як мяркуюць відавочцы, спрацоўванне было фальшывым: ні адкрытага агню, ні дыму, ні паху гарэння ніхто не адчуў.