У Мінску — першы фэст моладзевых эксперыментальных арт-праектаў Fun House

28 красавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адкрываецца першы беларускі фэст моладзевых эксперыментальных арт-праектаў Fun House. Арганізатарам фэсту выступае моладзевае грамадскае аб'яднанне "Азбука прадпрымальніцтва". Як паведамляе БелаПАН, галоўная мэта мерапрыемства, якое працягнецца па 2 траўня, — пошук маладых людзей, якія цікавяцца эксперыментам у творчасці.

У фэсце прымуць удзел каля 90 маладых аўтараў і калектываў. На пляцоўцы фэсту яны будуць ствараць творы ў такіх напрамках сучаснага мастацтва, як музыка, боды-арт, цырульнае майстэрства, перформанс, фатаграфія, мода і дызайн. Вынікі ацэняць прафесіяналы, у ліку якіх госці з Галандыі. Найлепшыя ўдзельнікі фэсту будуць узнагароджаныя памятнымі прызамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі