У Мінску прададуць пружанскія трактары, канфіскаваныя ў п'яных кіроўцаў
Іх можна будзе набыць на аўкцыёне ў гандлёвым доме "Усходні".
На Пружаншчыне ад змены заканадаўства пацярпелі два суб’екты гаспадарання — ААТ “Пружанскае" і ААТ “Ліноўскае”, піша газета "Раённыя будні". Іх работнікаў злавілі нецвярозымі падчас кіравання трактарамі. Тэхніка была канфіскаваная.
Паводле інфармацыі з аддзелу эканомікі Пружанскага райвыканкама, спецыяльная камісія ацаніла кошт канфіскаванай тэхнікі, адпаведна, у 55 і 111 мільёнаў рублёў. Удзельнічаць у аўкцыёнах могуць і былыя гаспадары сельгастэхнікі.
Каб вярнуць панесеныя страты, акцыянерныя таварыствы ўжо рыхтуюць позвы ў суд на сваіх нядбайных работнікаў. Тыя пасля судовага выраку могуць на некалькі гадоў трапіць у “пазыковую яму”.
Фота — budni.by