У Мінску праходзіць канферэнцыя, прысвечаная злачынствам камунізму

У Мінску прадстаўнікі грамадскасці праводзяць канферэнцыю «Камунізм - міжнародны трыбунал». Паводле словаў аднаго з арганізатараў гісторыка Ігара Кузняцова, мерапрыемства мае не палітычныя, а навуковыя мэты. Удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх вядомыя беларускія навукоўцы, разглядаюць пытанні ідэалогіі камунізма, устанаўлення дыктатуры, правядзення рэпрэсій, духоўнага і фізічнага генацыду ў часы савецкага панавання.

Пра тое, дзеля чаго гэта робіцца, у інтэрв’ю «Еўрарадыё» гаворыць Ігар Кузняцоў:
«У выніку мусіць адбыцца суд, аналагічны Нюрнбергу, суду над фашызмам. Для таго, каб была дадзена прававая ацэнка дзейнасці камуністычных рэжымаў».

Канферэнцыя «Камунізм - міжнародны трыбунал» - гэта мерапрыемства еўрапейскага маштабу. 16 чэрвеня акцыі пройдуць ў 15 краінах. Беларусь жа апярэдзіла ўсіх з-за таго, што арганізатары мелі праблему з памяшканнем. А беларуская дзяржава, як вядома, мерапрыемствы, звязаныя з тэмай камуністычных злачынстваў, не падтрымлівае, адзначае Ігар Кузняцоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі