У Мінску прайшоў Чарнобыльскі Шлях — 2015. Фота
Памятная акцыя атрымалася нешматлікай — каля 400 удзельнікаў.
Асноўны лозунг акцыі — "Не — расійскай ядзернай пагрозе". Прыняць рэзалюцыю ўдзельнікі акцыі не змаглі, бо арганізатары забылі мегафон.
Пасля акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек. Па словах назіральнікаў, асаблівае паляванне вялося на ўдзельнікаў з сімволікай — украінскай і беларускай нацыянальнай.