У Мінску пройдзе дабрачынная акцыя “Мы любім украінскі боршч”

Падчас мерапрыемства ўдзельнікам прапануюць пакаштаваць украінскі боршч, прыгатаваны беларускай рэжысёркай Вольгай Нікалайчык. Яна ж з’яўляецца адной з арганізатарак акцыі.

У каментары сайту krynitsa.info Нікалайчык адзначыла, што часам украінскім параненым, якіх зараз вельмі шмат, бракуе элементарных аптэчак, сродкаў для спынення крыві і гэтак далей. Менавіта на гэта і будзе скіраваны збор ахвяраванняў падчас акцыі.

На акцыю плануецца запрасіць паэтаў, актораў, музыкаў, грамадскіх дзеячоў. Акцыя пачнецца 9 верасня а 18-й па адрасе: вул.Чарнышэўскага, 3а.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі