У Мінску пройдзе Тыдзень ізраільскага кіно

У панядзелак 25 траўня ў Мінску адкрыецца Тыдзень ізраільскага кіно. Гэты праект, падрыхтаваны амбасадай Ізраіля ў Беларусі, прысвечаны 61-м угодкам незалежнасці Дзяржавы Ізраіль. У праграме запланаваныя сучасныя мастацкія і дакументальныя фільмы — уладальнікі прызоў у розных намінацыях на прэстыжных кінафэстывалях у Ізраілі ды іншых краінах.

Гледачы змогуць паглядзець ваенную драма "Бафор" (2007), трагікамедыі "Трагедыі Ніны" (2003) і "Сябры Яны" (1999), а таксама дакументальныя фільмы "Джэні і Джэні" (1997) і "Першая Алімпіяда маёй маці" (1997). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі