У Мінску п'яны непаўнагадовы на машыне бацькі ўчыніў ДТЗ (фота)
Уначы 29 снежня ў Мінску п'яны непаўнагадовы катаўся на аўтамабілі свайго бацькі. Машына знаходзілася ў рамонце і была фактычна без тармазоў.
Як інфармуе БЕЛТА, супрацоўнікі ДАІ ў раёне вуліцы Розы Люксембург заўважылі "Рэно Меган", які ледзь не ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. На патрабаванне спыніцца, легкавік толькі павялічыў хуткасць. Дзесьці праз паўкіламетра вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і машына апынулася ў кювеце.
Высветлася, што кіроўцам быў 15-гадовы юнак. Матэрыялы на яго перадалі ў інспекцыю па справах непаўнагадовых. Адзначаецца, што калі б яму было 18, супрацоўнікі ДАІ склалі б не менш за 8 пратаколаў.
Фота: БЕЛТА