У Мінску ратавальнікі дасталі з вентыляцыйнай шахты чалавека

Для выратавання выкарысталі альпінісцкі рыштунак

Для выратавання выкарысталі альпінісцкі рыштунак / mchs.gov.by

Мінскія ратавальнікі напярэдадні вечарам даставалі з вентыляцыйнай шахты мужчыну. МНС на вуліцу Жукоўскага выклікалі жыхары шматпавярховага дома, калі выявілі, што ў шахце знаходзіцца чалавек.

Мужчыну знайшлі на ўзроўні 7-га паверха, самастойна ён выбрацца не мог. Каб дастаць пацярпелага, ратавальнікі выкарысталі альпінісцкі рыштунак. Пасля мужчыну перадалі медыкам. Брыгада хуткай прыняла рашэнне працягнуць абследаванне ў шпіталі. Але там мужчына не застаўся. Паводле звестак ратавальнікаў, ён пазней самастойна з'ехаў дадому. Пры гэтым як і навошта ён апынуўся ў шахце, у МНС не ўдакладнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі