У Мінску рыхтуюцца чарговыя перамовы наконт Данбаса
Сустрэча трохбаковай кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні.
Самаабвешчаную "Данецкую народную рэспубліку" на перамовах трохбаковай групы ў Мінску будзе прадстаўляць каардынатар фронту "Наваросіі" Дзяніс Пушилин. Пра гэта інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на прэс-цэнтр ўрада "ДНР".
Раней віцэ-прэм'ер ДНР па сілавых пытаннях Равіль Халікаў казаў, што наступная сустрэча трохбаковай кантактнай групы Украіна-Расія-АБСЕ адбудзецца ўжо на гэтым тыдні.
Фота: АР