У Мінску рыхтуюцца да візіту ў Беларусь дзяржсакратара ЗША

У Мінску рыхтуюцца да візіту ў Беларусь дзяржсакратара ЗША

У Мінску рыхтуюцца да візіту дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа ў Беларусь. Запланаваны на пачатак студзеня, ён адбудзецца 1 лютага (Пампеа прыляціць у нашу краіну пасля наведвання Украіны). У чацвер у беларускай сталіцы прайшла сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі і часовай паверанай у справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур. Прэс-служба МЗС нашай краіны паведаміла толькі, што былі "абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-амерыканскіх адносін з улікам маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў".

Чакаецца, што падчас візіту Пампеа ў Мінск будуць абмеркаваны не толькі беларуска-амерыканскія адносіны, але і пытанні рэгіянальнай бяспекі. Можна меркаваць, што дзяржсакратар ЗША сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі