У Мінску шасцігадовую дзяўчынку шпіталізавалі з-за падзення на дзіцячай пляцоўцы

У Мінску шасцігадовую дзяўчынку шпіталізавалі з-за падзення на дзіцячай пляцоўцы

У Мінску на дзіцячай пляцоўцы знайшлі дзяўчынку без прытомнасці. Здарэнне адбылося ўвечары 4 траўня. Па папярэдняй інфармацыі, яна зачапілася за парэнчы дзіцячай горкі вопраткай.

Прэс-сакратар Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведамляе ў сац-сетках:

“Пару гадзін таму на дзіцячай пляцоўцы мінакамі была выяўленая дзяўчынка, якая ляжыць на горцы без прыкмет жыцця. Па першаснай інфармацыі, дзіця зачапілася элементамі адзення за парэнчы горкі. Мінакі аказалі дзіцяці першую дапамогу і выклікалі медыкаў. Дзяўчынка 2009 года нараджэння тэрмінова шпіталізаваная ў цяжкім стане. Праводзіцца агляд месца здарэння”.

На месца здарэння прыбыў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Гэта ўжо другі няшчасны выпадак з удзелам дзіцяці за тыдзень. 3 траўня двухгадовая дзяўчынка выпала з акна сёмага паверха, калі хацела павітацца з сястрой.

Дзяўчынка, якая ўпала з 7 паверха, пераведзеная ў рэанімацыйную нейрахірургію

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі