У Мінску суддзя адмяніла 7 сутак арышту, якія актывістка ўжо адбыла

У Мінску суддзя адмяніла 7 сутак арышту, якія актывістка ўжо адбыла

Мінскі гарадскі суд адмяніў 7 сутак арышту, якія актывістка ўжо адбыла на Акрэсціна. Як паведамляе "Свабода", 21 кастрычніка суддзя  Дзіяна Кучук адмяніла пастанову суду Маскоўскага раёну Мінску адносна актывісткі Галіны Лагацкай і адправіла яе справу на разгляд да іншага суддзі.

Актывістка атрымала 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пікеце 14 верасня каля Чырвонага касцёла. Жанчына на судзе не прызнала віны, а па выхадзе з ізалятара аспрэчыла пастанову. На разглядзе скаргі Лагацкая даводзіла, што яе судзілі са шматлікімі парушэннямі.

20 кастрычніка актывістка выйшла з цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пасля адбыцця 15 сутак за ўдзел у першым Маршы пэнсіянэраў. Жанчына збіраецца абскардзіць і гэтую пастанову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі