У Мінску ў гандляра семкамі канфіскавалі тавар на паўмільярды рублёў

Супрацоўнікі падатковых органаў канфіскавалі ў нелегальнага мінскага гандляра семкі сланечніка на 490 мільёнаў рублёў. Парушэнне выявілі падчас праверкі, якую ладзілі супрацоўнікі аддзела аператыўных кантрольных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Савецкім раёне сталіцы сумесна за АБЭЗ.

Тавар, прызначаны для продажу, захоўваўся ў доме ў прыватным сектары. Мужчына прадаваў семкі, не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі, перадае БелаПАН.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі