У Мінску за "грубае парушэння парадку" затрымалі расіяніна — ён у СІЗА КДБ
Ягор Дуднікаў
У Мінску затрымалі 20-гадовага расіяніна Ягора Дуднікава. Хлопца абвінавачваюць у грубым парушэнні парадку (частка 1 артыкула 342 КК РБ), паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Малады чалавек быў затрыманы 5 мая. Яго пазней знайшла маці Юлія ў СІЗА КДБ, калі спецыяльна прыляцела з Расіі. Артыкул, па якім абвінавачваецца сын, яна даведалася ад адваката.
Жанчына таксама распавяла, што сына ўжо затрымлівалі ў кастрычніку 2020 года. Па яе словах, тады ён заступіўся за дзіця, якога хацелі затрымаць, але яму "ўдалося пазбегнуць арышту, так як калі яго пачалі біць, яму стала дрэнна з сэрцам". Пасля гэтага яго адвезлі ў бальніцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.