У Мінску загарэўся аўтобус з пасажырамі

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары каля станцыі метро "Пятроўшчына". Калі ў салоне адчуўся з'едлівы пах дыму, кіроўца аўтобуса, які рухаўся па маршруце 30С, спыніў транспарт і папрасіў, каб усе пакінулі салон.



Як выявілася, задыміла задняя частка салона. Кіроўца кінуўся гасіць агонь з вогнетушыцеля, размешчанага ў салоне аўтобуса. У гэты час людзі тоўпіліся вакол і здымалі здарэнне на планшэты і мабільныя тэлефоны. У нейкі момант кіроўца не вытрымаў і папрасіў выклікаць пажарнікаў. Толькі адзін з пасажыраў кінуўся ліквідаваць агонь, усе астатнія моўчкі назіралі, піша kp.by.



Дарэчы, само ўзгаранне адбылося за некалькі метраў ад пажарнай часці, таму ратавальнікі прыехалі літаральна праз некалькі хвілін. Да таго моманту, на шчасце, агонь ужо быў патушаны.



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі