У Мінску затрымалі Змітра Дашкевіча
Актывіст Зміцер Дашкевіч затрыманы падчас пратэстных акцый у Мінску. Пра гэта ўвечары 25 кастрычніка паведаміла ягоная жонка Наста.
Падрабязнасцяў затрымання актывіста пакуль няма.
Чарговая акцыя пратэсту праходзіла ў нядзелю ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Каб разагнаць пратэстоўцаў на сталічнай вуліцы Арлоўскай, сілавікі ўжылі гумавыя кулі і светлашумавыя гранаты. Па дадзеных сведкаў, ёсць пацярпелыя.
У спісе праваабарончага цэнтру "Вясна" больш за 100 імёнаў затрыманых па ўсёй краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.