У Мінску жыхары дома выйшлі на праспект з патрабаваннем закончыць капрамонт

У Мінску жыхары дома выйшлі на праспект з патрабаваннем закончыць капрамонт

У Мінску жыхары дома выйшлі на праспект Незалежнасці з патрабаваннем закончыць капітальны рамонт. Ён працягваецца з сакавіка 2013 года. Аднак дагэтуль не завершаная змена сістэмы ацяплення, не праведзены рамонт ліфтоў, не закончанае добраўпарадкаванне двара і г. д. На свае звароты жыхары дому атрымліваюць адпіскі, інфармуе сайт pyx.by.

Удзельнікі акцыі разгарнулі расцяжку: "Ратуйце наш дом! Пр-т Незалежнасці 80. Патрабуем закончыць капрамонт". Яны збіралі подпісы пад чарговым зваротам да дзяржаўных органаў з патрабаваннем "няўхільнага выканання работ па капітальным рамонце". Калі ў двары пратэставалі 20 чалавек, дык на ходнікі праспекта рызыкнулі выйсці не ўсе. Акцыю падтрымаў кандыдат у дэпутаты, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Адзначаецца, што яна прайшла ў межах яго перадвыбарчага пікету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі