У Мінску з'явяцца велапаркоўкі, якія працуюць на сонечных батарэях (фота)
На гэтых шматфункцыянальных пляцоўках можна будзе не толькі пакінуць ровар, але і зарадзіць мабільны тэлефон, iPad, скарыстацца Wi-Fi.
Усё гэта будзе працаваць цалкам аўтаномна — на сонечных батарэях. У 2015 годзе такія пляцоўкі плануецца размясціць у месцах масавага збору людзей — на запраўках, аўтамыйках, а таксама на цэнтральных вуліцах горада.
Таксама ў наступным годзе ў Мінску з'явіцца сетка аўтаномных аўтобусных прыпынкаў, якія працуюць на сонечных батарэях. Гэта дазволіць вырашыць праблему асвятлення тых прыпынкаў, якія знаходзяцца далёка ад ліній электраперадач, паведамляе delo.by.
Фота — delo.by