У МУС пацвердзілі, што затрымалі лекара, які прыехаў з Расіі да бацькоў
У МУС пацвердзілі, што затрымалі ў Барысаве лекара-неўролага Аляксандра Цялегу, які прыехаў у Беларусь у адпачынак да бацькоў з Расіі, дзе працуе ў Нарыльску. Пра яго знікненне стала вядома ўвечары 3 траўня. Цялегу адразу ж завезлі ў Гродна ў турму № 1.
Міліцыя паведаміла пра затрыманне 41-гадовага лекара толькі 6 траўня. Аляксандра Цялегу падазраюць у тым, што ён зімой пакідаў у Telegram абразлівыя каментары пра міліцыянераў, супрацоўнікаў судоў і пракуратуры. На яго выйшлі аператыўнікі гродзенскага ўпраўлення ўласнай бяспекі. Далей сілавікі чакалі, калі Цялега прыедзе ў Беларусь.
Прэс-служба МУС паказала відэа, на якім лекар кажа, што раскайваецца ў здзейсненым. Ён выглядае змучаным і, магчыма, быў збіты. У дачыненні Аляксандра Цялегі распачалі крымінальную справу "за абразу прадстаўнікоў улады".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.