У музыкі з Tor Band не пацвердзіўся рэцыдыў анкалогіі — праваабаронцы

Яўген Бурло / onliner.by
Яўген Бурло / onliner.by

У музыкі гурта Tor Band Яўгена Бурло не пацвердзіўся рэцыдыў анкалагічнага захворвання. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са словаў крыніцы, знаёмай з сітуацыяй музыкі. Ёсць звесткі, што Яўгену зрабілі камп'ютарную тамаграфію, якая не паказала рэцыдыў анкалогіі.

Тым не менш у Бурло ўсё ж вельмі сур'ёзны дыягназ — некроз тазабедраных суставаў.

"З гэтай прычыны музыку дазволілі мець у СІЗА мыліцы і таксама паказаны пасцельны рэжым", — кажа крыніца. Таксама паведамляецца, што трымаюць яго не ў звычайнай камеры, а ў медсанчастцы СІЗА і аказваюць дапамогу.

Яўгену Бурло 9 траўня споўнілася 32 гады.

Музыкаў гурта Tor band затрымалі ў Рагачове ў кастрычніку 2022-га. Яўгену Бурло, Дзмітрыю Галавачу і Андрэю Ярэмчыку некалькі разоў запар прызначалі адміністрацыйныя арышты, потым пачалі крымінальную справу і перавялі ў гомельскае СІЗА. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Улады прызналі гурт Tor band "экстрэмісцкім фармаваннем", яго сацсеткі, песні, кліпы таксама лічацца "экстрэмісцкімі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі