У палітвязня і музыкі гурта Tor band у зняволенні здарыўся рэцыдыў анкалогіі

Яўген Бурло крайні злева / babruysk.by
Яўген Бурло крайні злева / babruysk.by

У палітвязня і музыкі гурта Tor band Яўгена Бурло ў зняволенні здарыўся рэцыдыў анкалогіі, піша gomelspring.org. Ён пакутаваў яшчэ да затрымання. На волі хваробу ўдавалася лекаваць, а ў СІЗА яна пачала прагрэсаваць. Праваабаронцам стала вядома, што Бурло моцна схуднеў і не можа перасоўвацца самастойна. Сваякі звярталіся да кіраўніцтва СІЗА, каб палітзняволены мог атрымаць належнае лячэнне, але там адмовілі.

9 траўня Яўген Бурло адзначаў свой дзень народзінаў за кратамі. Яму споўнілася 32 гады. 

Музыкаў гурта Tor band затрымалі ў Рагачове ў кастрычніку 2022-га. Пазней Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка некалькі разоў запар судзілі паводле адміністрацыйных пратаколаў, а пасля пачалі крымінальную справу і іх перавялі ў гомельскае СІЗА. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Сёлета гурт Tor band у РБ быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", яго сацсеткі, песні, кліпы ўлады лічаць таксама "экстрэмісцкімі".

У палітвязня і музыкі гурта Tor band у зняволенні здарыўся рэцыдыў анкалогіі
gomelspring.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі