У Наваполацку працягваюцца затрыманні ў сувязі з дыверсіяй на БАМе

За дыверсію на БАМе затрыманы беларус Сяргей Ерамееў

За дыверсію на БАМе затрыманы беларус Сяргей Ерамееў / @viasna96

У Наваполацку працягваюцца затрыманні ў сувязі са справай Сяргея Ерамеева, якога ў Расіі падазраюць ва ўчыненні дыверсіі на БАМе. Віцебскія праваабаронцы кажуць, што затрыманні ідуць з 8 снежня, агульная колькасць затрыманых невядомая.

Вядома, што частку людзей апытваюць і адпускаюць, частку — судзяць за "экстрэмісцкія" падпіскі, выяўленыя ў тэлефоне пры затрыманні. Аб завядзенні крымінальных спраў супраць каго-небудзь з затрыманых апошнімі днямі інфармацыі ў праваабаронцаў няма.

У першую чаргу сілавікі ідуць да тых, хто, як і Сяргей Ерамееў, удзельнічаў ва ўсебеларускім страйку 2020 года. У іх пыталіся, ці знаёмыя яны з Ерамеевым, ці расказваў ён пра свае намеры.

Нагадаем, былога работніка "Нафтана" Сяргея Ерамеева затрымалі ў Расіі па падазрэнні ў падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) у Бураціі. Паводле версіі следства, выбухоўку мужчына атрымаў у Беларусі і прывёз на Далёкі Усход. Сцвярджалася, што Ерамееву за гэта заплацілі. Мужчына прызнаў сваю віну і сказаў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы ваенных грузаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі