У Наваполацку затрымалі вядомых у горадзе музыкаў
Музыкаў затрымалі напярэдадні фестывалю / t.me/viasna96/
У Наваполацку затрымалі вядомых у горадзе музыкаў. За краты трапілі вакаліст Detroit Hills Аляксей Запаснік і басіст BTTF Арцём Новікаў. Як піша @viasna96, затрыманне адбылося 6 чэрвеня. Па якім адміністрацыйным артыкуле судзілі музыкаў, пакуль невядома.
Адзначаецца, што затрыманне адбылося напярэдадні фестывалю інды-поп у Наваполацку.
Праваабаронцам стала вядома, што пасля адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў яшчэ адзін наваполацкі музыка — барабаншчык гурта "Паранойя долс" Дзмітрый Шалак. Пад рэпрэсіі ў Наваполацку нядаўна трапілі працаўнікі "Нафтана", выкладчыкі дзяржуніверсіэтэта, медыкі і нават святар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.