У новую каманду Глеба перайшоў і былы трэнер "Коньяспора"

Аляксандр Глеб патрапіў у неадназначную сітуацыю ў Турцыі. Як вядома, ён выступаў за каманду "Коньяспор". Яе галоўным трэнерам спачатку быў Месут Бакал, пасля — Айкут Коджаман. Апошні перастаў ставіць беларускага футбаліста ў асноўны склад. У выніку, Глеб змяніў каманду — перайшоў у "Генчлербірлігі". Пасля гэтага ён даў інтэрв'ю, у якіх распавёў пра свае адносіны з трэнерам.

Як інфармуе турэцкае выданне Hurriyet, раптоўна пайшоў у адстаўку галоўны трэнер "Генчлербірлігі" Ільхан Чаўчаў. На змену яму прыйшоў якраз той самы Месут Бакал з "Коньяспора". Як складуцца адносіны Аляксандра Глеба з новым трэнерам, пакуль невядома.

Адзначым, што ў "Генчлербірлігі" ёсць яшчэ адзін беларускі футбаліст — Арцём Радзькоў.

Фота: Еўрарадыё і hurriyet.com.tr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі