У новых "панамскіх дакументах" 35 афшораў маюць дачыненне да Беларусі

У новых "панамскіх дакументах" 35 афшораў маюць дачыненне да Беларусі

Увечары 9 траўня Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) абнародаваў новыя матэрыялы з так званых "панамскіх дакументаў".

Першая публікацыя "панамскіх дакументаў" адбылася месяц таму, на пачатку красавіка. Яна выклікала шэраг палітычных скандалаў. Міжнароднае журналісцкае расследаванне грунтавалася на базе дакументаў Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca. У дакументах змяшчаліся звесткі пра афшорныя кампаніі, якімі валодаюць грамадзяне розных краін. Сярод уладальнікаў кампаній выявіліся высокапастаўленыя чыноўнікі шэрагу дзяржаваў.

Паводле новых звестак з "панамскіх дакументаў", 35 афшорных кампаній маюць адносіны да Беларусі. 98 разоў у дакументах сустракаюцца прозвішчы беларускіх грамадзян, хаця некаторыя з іх — па некалькі разоў. Таксама ў дакументах фігуруюць чатыры пасярэднікі з Беларусі і 87 адрасоў у нашай краіне, неяк звязаныя з афшорамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі