У нядзелю прагназуецца дажджлівае надвор’е
У бліжэйшыя суткі, 20 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па паўднёвым усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы, а таксама навальніцы.
Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень — 15-21 градус цяпла. Па паўднёвым усходзе ўначы чакаецца 14-18, удзень — 22-27 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву